анонс


этнографическая комната Черневка

 

    Краеведение - История библиотек района (новейшая история - 1990)

????????? ???, 2010

Гісторыя развіцця бібліятэчнай справы ў Дрыбінскім раёне

Даты першых згадак ў пісьмовых крыніцах пра бібліятэкі Дрыбінскага раёна:
1 . Пудаўнянская бібліятэка - 1935 (як Еганоўская хата-чытальня)
2 . Раснянская бібліятэка - 1910 (яўрэйская біб-ка?), 1925 (хата-чытальня)
3 . Чэрнеўская бібліятэка - 1926 (хата-чытальня і бібліятэка)
4 . Першамайская бібліятэка - 1946 (хата-чытальня)
5 . Цемналеская бібліятэка - 1945 (хата-чытальня)
6 . Карэбская бібліятэка - 1924 (хата-чытальня)
7 . Кледнявіцкая бібліятэка-клуб - 1927 (хата-чытальня)
8 . Робцаўская бібліятэка-клуб - 1951 (хата-чытальня)
9 . Міхееўская бібліятэка - 1992
10 . Кароўчынская бібліятэка - 1924 (хата-чытальня)
11 . Бельская бібліятэка - 1957
12 . Дрыбінская ЦРБ – 1911 (яўрэйская біб-ка(?)), 1924 (хата-чытальня), 1927 (бібліятэка)
13 . Дрыбінская дзіцячая бібліятэка - 1951

      

 Дрыбінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма самая маладая з усіх ЦБС Беларусі. Сваё існаванне яна адлічвае з мая 1990 г.
Гісторыя стварэння бібліятэкі ў Дрыбіне пачалося з 1911 г., калі тут і ў Расне былі адкрыты яўрэйскія бібліятэкі. Пасля падзей грамадзянскай вайны новы адміністрацыйны статус надаў імпульс для эканамічнага і культурнага развіцця раёна. Паўсюдна сталі адкрывацца хаты-чытальні.
Хата-чытальня - адзін з відаў культурна-асветніцкіх устаноў, які спалучае функцыі клуба і бібліятэкі (у найпростай форме), як сказалі б цяпер - клуб-бібліятэка. Выдача кніг ажыццяўлялася ў чытальню і на дом. Хаты-чытальні сталі актыўна стварацца пасля 1917 года, хоць мелі больш раннія гістарычныя карані. У 1918-1919 гг . адкрываліся павятовымі аддзеламі народнай адукацыі амаль у кожным населеным пункце . У 20-я гады ХХ стагоддзя хаты-чытальні былі, як правіла, адзінай установай культуры на сяле.
У 1924 г. была адкрыта ў Дрыбіне хата-чытальня, на базс якой пазней была створана раённая бібліятэка. Яна давала магчымасць карыстацца кнігамі жыхарам навакольных вёсак. Па архіўных звестках на 27.2.1926 г. ў Дрыбінскім раёне працавалі 3 хаты-чытальні, у тым ліку ў раённым цэнтры.

        На I Усерасійскай нарадзе па масавай палітыка-асветніцкай працы (1930) было прынята рашэнне аб паступовай рэарганізацыі хат-чытальняў у калгасныя клубы і калгасныя бібліятэкі. Пік стварэння калгасных бібліятэк прыйшоўся на другую пяцігодку (1933-1937гг.). Наркамат саўгасаў СССР , Наркомснаб СССР сумесна з прафсаюзамі прынялі пастанову аб арганізацыі ў кожным саўгасе стацыянарнай бібліятэкі з паўнавартасным фондам і абсталяваннем.

       У 1940 г. фонд Дрыбінскай раённай бібліятэкі налічваў каля 80 тысяч экзэмпляраў кніг і брашур. У раёне дзейнічалі 26 сельскіх бібліятэк з агульным кніжным фондам 19 300 экзэмпляраў кніг. За гады ?????????? ?????????? ????? ?????вайны ўсе культурныя здабыткі былі знішчаны.

У кастрычніку 1943 г. Дрыбін быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і адразу пачалася праца па аднаўленню раённай бібліятэкі. Ужо на пачатак 1947 г. яна налічвала ў сваім фондзе 2700 экзэмпляраў кніг і брашур. У кожным сельскім Савеце, а іх было 17, пры хатах-чытальнях дзейнічалі бібліятэкі.
У далёкім 1951 г. прыехала ў Дрыбін працаваць маладая дзяўчына Надзея Андрэеўна Панцялеева, якая была загадчыцай раённай бібліятэкі да 1954 года. Разам з ёй дарылі людзям веды і цяпло сваёй душы бібліятэкары Ніна Іванаўна Назарэвіч і Ларыса Грыгор'еўна Анціпава, якая ў 1954-57 гг. працавала загадчыцай бібліятэкі. А пакуль што ўся бібліятэка месцілася ў невялічкім драўляным будынку на вугле скрыжавання вуліц Раснянскай і Мінскай. Але, нягледзячы на гэта, у памяшканні бібліятэкі, якое мела толькі адзін пакой, заўсёды было поўна людзей.
У 1954 г. бібліятэка пераязджае ў новы будынак па вуліцы Ленінскай, дзе былі асобныя памяшканні для абанемента і чытальнай залы. У 1957-63 гг. загадчыкам бібліятэкі працаваў Дзмітрый Данілавіч Анціпенка.

       Развіццё бібліятэчнай справы - працэс пастаянны. Аднымі з дакументаў якія рэгламентавалі работу бібліятэк ў мінулым з’яўляліся Пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР "Аб стане і мерах паляпшэння бібліятэчнай справы ў краіне" (ад 22 верасня 1959 г.) і Пастанова Савета Міністраў СССР "Аб выкарыстанні кніжных фондаў бібліятэк" (ад 5 студзеня 1959 г.).

 

      Развіццё бібліятэчнай справы - працэс пастаянны. Аднымі з дакументаў якія рэгламентавалі работу бібліятэк ў мінулым з’яўляліся Пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР "Аб стане і мерах паляпшэння бібліятэчнай справы ў краіне" (ад 22 верасня 1959 г.) і Пастанова Савета Міністраў СССР "Аб выкарыстанні кніжных фондаў бібліятэк" (ад 5 студзеня 1959 г.).
      У 1959 годзе Дрыбінскі раён быў расфарміраваны, і ў сувязі з гэтым раённая бібліятэка стала пасялковай, ?????????? ???????? ?????????? ? 50-90 ??. ?? ????уваходзячы ў склад бібліятэк Горацкага раёна. У 1961 г. бібліятэка абслугоўвала 1712 чытачоў. Кнігай было ахоплена 95,5% сем'яў, якія пражывалі ў раёне абслугоўвання бібліятэкі. Па дакументных звестках у тым жа годзе ад пасялковай бібліятэкі было створана і працавала 14 бібліятэк-перасовак, дзе ў асноўным працавалі маладыя камсамольцы. Напрыклад, у Кледнявіцкай бібліятэцы-перасоўцы налічвалася 127 чытачоў, загадчыцай была Ніна Варанцова, у вёсцы Пічэўка — Галіна Кавалёва, у вёсцы Лядзешня - Леанід Лебедзеў. 3 1963 года ў Дрыбінскай пасялковай бібліятэцы працавалі дзве цудоўныя жанчыны, якія аддалі бібліятэчнай справе амаль што палову жыцця. Гэта Зінаіда Паўлаўна Забалотная (загадчыца) і Надзея Фёдараўна Анціпенка (бібліятэкар). За адданасць любімай справе, за высокія дасягненні ў працы, яны абедзве шмат разоў былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі, абедзве маюць медаль «Ветэран працы» і іншыя ўзнагароды. У тыя ж гады пачалі свой працоўны шлях, які складае больш за 30 гадоў, у дзіцячай бібліятэцы Ганна Іванаўна Труханава (загадчыца) і Зінаіда Іванаўна Буткевіч (бібліятэкар); сельскія бібліятэкары Н.А. Хрушчова (Жаваньская сельская бібліятэка). М.М. Шнейдэрман (Раснянская сельская бібліятэка), Т.І. Леўсава (Яганоўская сельская бібліятэка), В.В. Карпава (Першамайская сельская бібліятэка).
           
      
 У 1970-80 гг. адбывалася зліццё калгасных бібліятэк з дзяржаўнымі масавымі бібліятэкамі (у 1990-я гады працягнулася рэзкае скарачэнне іх сеткі ў сувязі з распадам калгасаў). Сельскія бібліятэкі (як тып бібліятэкі) пераважнае развіццё атрымалі ў пасляваенны перыяд, замест невялікіх приклубных і калгасных бібліятэк, хат-чытальняў.
       У сярэдзіне 70- х гадоў мінулага стагоддзя пачаўся працэс па арганізацыі ЦБС (цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм). Паўсюдная праца па стварэнні ЦБС рэгламентавалася “Палажэннем аб цэнтралізацыі дзяржаўных масавых бібліятэк”, зацверджаным міністрам культуры СССР 3 люты 1975 года.
        Рашэннем Горацкага райвыканкама № 103 ад 1 красавіка 1975 «Аб арганізацыі цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных масавых бібліятэк Горацкага раёна» з 1 студзеня 1976 г. усе дзяржаўныя бібліятэкі раёна аб'ядноўваліся ў ЦБС з агульным кніжным фондам, адзіным штатам, бюджэтам і каштарысам, адміністрацыйна-гаспадарчым кіраўніцтвам на базе Горацкай раённай бібліятэкі. У адпаведнасці з дадзеным рашэннем Дрыбінская дзіцячая бібліятэка рэарганізоўвалася ў дзіцячы аддзел сельскай бібліятэкі, Дрыбінская раённая бібліятэка атрымала статус пасялковай. У 1985 г. яна абслугоўвала 1100 чалавек, кніжны фонд складаў каля 18 тысяч экзэмпляраў.

        На тэрыторыі цяперашняга Дрыбінскага раёна размяшчаліся наступныя філіялы Горацкай ЦБС :????????? ??? ?????????? ?????????? 1970-80 ??.
Дрыбінская бібліятэка-філіял № 5
• Дрыбінская дзяцячая бібліятэка-філіял № 54
• Кледнявіцкая бібліятэка-філіял № 10
• Прыбужская бібліятэка-філіял № 31
• Першамайская бібліятэка-філіял № 30
• Шчокатоўская бібліятэка-філіял № 49
• Кароўчынская бібліятэка-філіял № 14
• Шэстакоўская бібліятэка-філіял № 47
• Жаванская бібліятэка-філіял № 6
• Юраўская бібліятэка-філіял № 51
• Цемналеская бібліятэка-філіял № 42
• Шаблаўская бібліятэка-філіял № 45
• Раснянская бібліятэка-філіял № 35
• Заходская бібліятэка-філіял № 8
• Робцаўская бібліятэка-філіял № 33

        Для паскарэння ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС урадам Рэспублікі Беларусь у канцы 1989 г. было прынята рашэнне аб утварэнні Дрыбінскага раёна. Пасля гэтага ўжо ў маі наступнага года была створана Дрыбінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. На момант утварэння ў структуру новай ЦБС уваходзілі 15 сельскіх бібліятэк-філіялаў, дзіцячая і раённая бібліятэкі. Апошняя складалася з трох аддзелаў: камплектавання і апрацоўкі літаратуры (загадчыца Ларыса Ўладзіміраўна Сікорына), методыка- бібліяграфічны (загадчыца Любоў Сяргееўна Ігнаценка), аддзел абслугоўвання ўзначальвала 3.П. Забалотная, якая адначасова выконвала абавязкі дырэктара ЦБ да 01.09.1990 г. Усяго ў штаце цэнтральнай бібліятэкі працавала 16 чалавек, а па ўсёй ЦБС 43 чалавекі. Па стане на 01.01.1991 года ў Дрыбінскай ЦБС налічвалася: чытачоў 11 333 чалавекі, з іх у раённай бібліятэцы - 1994 чалавекі, у дзіцячай бібліятэцы — 680 чалавек; кніжны фонд складаў: па ЦБС — 243 922 экзэмпляры, у раённай бібліятэцы 22 165 экзэмпляраў.

       ????????? ??? 1995 ?.Пачатак 1990-х гадоў - гэта час станаўлення развіцця новай бібліятэчнай сістэмы. Пэўны ўклад у арганізацыю работы бібліятэк унеслі Вольга Яўгенаўна Гурковіч (дырэктар ЦБС у 1990-96 гг.) і Тамара Пятроўна Мартусевіч (метадыст). Яны здолелі аб'яднаць людзей у згуртаваны калектыў, спрыялі і дапамагалі ўкараненню сучасных форм работы, сталі арганізатарамі шматлікіх цікавых пачынанняў у бібліятэцы, а для бібліятэкараў сельскіх бібліятэк - аўтарытэтнымі дарадчыкамі і памочнікамі. Новая бібліятэчная сістэма хутка развівалася. Калі на пачатку сваёй дзейнасці бібліятэкарам часцей за ўсё даводзілася самім прапаноўваць свае паслугі, практычна «набівацца», то ўжо праз некалькі гадоў становішча істотна змянілася — ў бібліятэку паступаюць канкрэтныя прапановы ад чытачоў, арганізацый, устаноў аб правядзенні розных мерапрыемстваў.
   
 На 01.01.2004 г. у Дрыбінскую ЦБС уваходзілі 10 сельскіх бібліятэк, 2 клубы-бібліятэкі, бібліятэка-клуб, раённая і дзіцячая бібліятэкі, 30 пунктаў выдачы літаратуры. Кніжны фонд ЦБС складаў 230 545 экзэмпляраў, у раённай бібліятэцы — 23 288 экзэмпляраў, у дзіцячай — 18 900 экзэмпляраў. Усяго налічвалася 8399 чытачоў, з іх 1078 чалавек было запісана ў раённай бібліятэцы, сярод якіх людзі разнастайных заняткаў і ўзростаў. У дзіцячай бібліятэцы — 807 чытачоў.

       Бібліятэка сёння — гэта цэнтр духоўнасці і культуры, асабліва на сяле. Сюды ідуць не толькі ўзяць кнігі ці пагартаць часопісы і газеты, людзі ідуць у бібліятэку, каб пагутарыць, абмяняцца сваімі думкамі па розных пытаннях, і тое, як складаеццы гутарка, залежыць часцей за ўсё ад бібліятэкара — захавальніка культурнай спадчыны. Значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы ў раёне ўнеслі ў розныя гады Тамара Сяргееўна Салтанава, Святлана Уладзіміраўна Станкевіч, Ніна Мікалаеўна Радзевіч, Людміла Васільеўна Дзямідава, Валянціна Пятроўна Емельяненка, Зінаіда Пятроўна Галдобенка, Наталля Уладзіміраўна Кулікоўская і іншыя.
        Развіццё бібліятэчнай справы ў Дрыбінскім раёне адбываецца і ў цяперашні час. Усе бібліятэкі атрымалі камп’ютарнае абсталяванне. Бібліятэкі аграгадкоў маюць выхад у Інтэрнет. Паўсюдна ў практыку работы ўкараняюцца інавацыйныя формы дзейнасці.
        Зараз бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва раёна ажыццяўляюць 9 бібліятэк, з іх 1 цэнтральная раённая бібліятэка,7 сельскіх бібліятэк-філіялаў і 1 бібліятэка- клуб.

Бібліяграфія:

Курэц, Л. З гісторыі Дрыбінскай бібліятэчнай сістэмы / Л. Курэц //  Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дрыбінскага раёна : рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск: БелЭн, 2004. – С. 548-550. 

 

 



ПЦПИ


Праздники Беларуси

Праздники Беларуси

Таленты ад роднай зямли

Яндекс.Метрика